герб

Кангрэгацыя Найсвятога Адкупіцеля

“Моцныя ў веры, перапоўненыя радаснай надзеяй, палаючыя любоўю і запалам, усведамляючы ўласную слабасць, стойкія ў малітве, рэдэмптарысты, як мужы апостальскія і сапраўдныя вучні св. Альфонса, радасна ідучы ўслед за Хрыстом Збавіцелем, удзельнічаюць у Яго таямніцы і абвяшчаюць яе евангельскай прастатой жыцця і прапаведання, а таксама самаадрачэннем і гатоўнасцю пастаянна выконваць любую працу, каб несці людзям “многае адкупленне”. 

(Канстытуцыя, 20)



 

ДУХОЎНАСЦЬ РЭДЭМПТАРЫСТАЎ

 
  •   Пазнаць любоў Бога
 
Любоў Божая да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Адзінароднага Сына Свайго, каб мы атрымалі жыццё праз Яго. У тым любоў, што ня мы палюбілі Бога, а Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго, каб умілажаліцца з грахоў нашых. (1 Ян. 4:9-10)
  •   Дасведчанне людскога ўбоства
І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сынагогах іхніх, прапаведуючы Дабравесце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях. Бачачы людзей, Ён умілажаліўся з іх, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха.(Мц.9:35-37)
  •   Абвяшчэнне Слова Божага ўбогім
"Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне звеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленне, сляпым празарэнне, адпусціць спакутаваных на свабоду, абвяшчаць год Гасподняга спрыяння". (Лк.4:18,19)

Заснаванне Кангрэгацыі

 
    Св. Альфонс Лігуоры ў 1732 г., спачуваючы ўбогім, асабліва жыхарам вёсак, якія ў той час складалі значную частку чалавецтва, у г. Скаля (Паўднёвая Італія) заснаваў Кангрэгацыю (Чын) Місіянэраў Найсвяцейшага Збавіцеля, якая з 1749 г. стала называцца Кангрэгацыяй (Чынам) Найсвяцейшага Адкупіцеля (ЧНА). Малады пэрспэктыўны адвакат, які ў 16-гадовым узросце стаў доктарам свецкага і царкоўнага права, адракаецца ад зямных дабротаў і славы і прысвячае сваё жыццё Богу. З тога часу чальцы Чыну, ідучы за Адкупіцелем, праводзяць сваю працу сярод найбольш паніжаных: “Паслаў мяне прапаведаваць Эвангелле ўбогім” (Лк. 4:18).
    Св. Альфонс і яго субраты, сярод якіх вылучаўся св. Герард Маэля, стараліся дапамагаць у духоўных патрэбах, якія тады мелі ўбогія жыхары вёсак. Рабілі гэта праз місіі, духоўныя аднаўленні і практыкі на прыклад св. Паўла (Дз. 15:36).
    Папа Бенядыкт XIV 25 лютага 1749 г. урачыста зацвердзіў Кангрэгацыю.
   
Нястомнаю працай св. Клімэнт Гофбауера (†1820), надзеленага “дзівоснаю вераю і дабрадзейнасцю непераможнай устойлівасці”, наш Чын пашырыўся па-за Альпамі, дзе знайшоў новае поле для апостальскай ахвярнасці і прыняў новыя формы місіянерскай дзейнасці.
    Чын паступова развіваўся ў розных частках Еўропы, а з ініцыятывы а. Ёзэфа Пасэра (†1858) перайшоў акіян і пачаў пашырацца ў Амэрыцы, дзе ахвярна працаваў св. Ян Непамук Нойман. Затым ахапіў іншыя краіны і пашырыўся на ўвесь свет. Цяпер ЧНА налічвае каля 6 тыс. чальцоў больш чым у 75 краінах на ўсіх кантынентах.

Бізантыйскі абрад

 
    Рэдэмптарысты ўсходняга, бізантыйскага абраду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы абавязаныя сваім існаваннем нястомнаму бельгійскаму місіянеру а. Ахілю Дэлярэ, які ў 1906 г. прыняў усходні абрад, каб працаваць з украінскімі высяленцамі ў Канадзе, якія пасля выезду з Украіны ў к. ХІХ - п. ХХ ст. доўгі час не мелі ніякай духоўнай апекі.
    У 1910 г. мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі падчас паездкі ў Манрэаль ажыццявіў першую візытацыю ўкраінскіх грэка-каталікоў у Канадзе. Ён наведаў украінскія паселішчы, дзе працавалі а. Дэляр і яго субраты і быў уражаны іх самаахвяраваннем дзеля духоўна апушчаных украінцаў у Канадзе і вырашыў папрасіць бельгійскіх айцоў распачаць падобную місіянерскую працу і ў Заходняй
Украіне (тады часткі Аўстра-Вугорскай імперыі).
    21 жніўня 1913 г. да Заходняй Украіны прыбылі а.Ёзаф Схрайверс (настаяцель місіянерскай супольнасці) і яшчэ 5 айцоў і 1 брат. Яны пасяліліся ў маленькай вёсцы Унеў, за 50 км ад сталіцы Заходняй Украіны г. Львова, дзе мітрапаліт Шаптыцкі падараваў ім свой маёнтак са старым домам, які айцы пераўтварылі ў першы ўкраінскі манастыр рэдэмптарыстаў.
    У 1938 г. Львоўская віцэправінцыя ЧНА налічвала 6 манастыроў, больш за 100 манахаў і 115 студэнтаў ювенату. У 1939 г. Заходнюю
Украіну акупавала Чырвоная армія і пачаўся пераслед Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. У гады пераследу рэдэмптарысты разам з іншым духавенствам УГКЦ далей неслі людзям святло Хрыстовай навукі і не давалі атэістычнай цемры запанаваць ў іх душах. Сярод іх быў таксама блаславёны святамучанік Мікалай Чарнецкі, імя якога носіць адзін з дэканатаў БГКЦ.

НАПРАМКІ ПРАЦЫ
 
У выкананні сваёй місіі Чын дзейнічае смелымі пачынаннямі і настойлівымі намаганнямі.

Апостальскую працу характарызуе місіянерскі дынамізм і служэнне людзям, якія адносна Царквы і людзкіх абставін найбольш паніжаныя і ўбогія.

Каб аднаўляць і развіваць на практыцы братэрскае супрацоўніцтва, субраты ў духу шчырага служэння і шляхетнай гатоўнасці ўключаюцца ў справы і місіянерскія структуы мясцовай Царквы, у якіх працуюць, адпаведна да найбольш вострых патрэбаў часу.

Генеральныя Статуты вызначаюць такія формы апостальскай дзейнасці, як народныя місіі, парафіяльнае душпастырства, катэхізацыя, рэкалекцыі, апостальства сродкамі сувязі (радыё, тэлебачанне, газеты), духоўнае кіраўніцтва.

Нашыя місіянеры дбаюць таксама пра святароў, умацоўваючы іх веру і падтрымліваючы надзею ў сучаснай душпастырскай сітуацыі ўсялякімі даступнымі сродкамі.

НА УКРАІНЕ рэдэмптарысты налічваюць каля 130 святароў і братоў і 12 манастыроў.

Асноўныя сферы дзейнасці:
  • місіі на парафіях;
  • рэкалекцыі для духавенства і свецкіх;
  • абслугоўванне парафій, каб быць бліжэй да людзей;
  • выкладанне ў духоўных навучальных установах;  
  • спаведнікі ў манаскіх супольнасцях;
  • праца з моладдзю (дзейнічаюць болей за 10 маладзёвых аб'яднанняў пад провадам рэдэмптарыстаў, праводзяцца фестывалі рэдэмптарысцкай моладзі);
  • праца з вязнямі;
  • апекаванне беднымі і самотнымі людзьмі;
  • духоўная падтрымка ў доме састарэлых;
  • супрацоўніцтва з аб'яднаннем непаўнаспраўных "Вера і святло";
  • місіянерскія асяродкі ў раёнах, пацярпелых у духоўным плане ад палітыкі атэізму (Усходняя Украіна, Сібір);
  • выдавецкая дзейнасць (часопісы, кнігі, малітоўнікі).
Жні­ва многа, а работнікаў мала... (Лк.10:2)

Шукаю чалавека:
  • аднаго з шасці мільярдаў
     
  • рост і знешні выгляд не мае значэння
     
  • павінен больш слухаць, чым гаварыць
     
  • мець больш разумення, як асуджэння
     
  • больш дапамагаць, чым абвінавачваць

Яго чакае цяжкая, але вельмі цікавая пра­ца.

Калі адчуваеш сябе здольным да той пра­цы - не марудзь і прыходзь як най­хут­чэй!

Чакаю

ІСУС

Дарагі сябра, калі ты жадаеш пазнаць і зразумець жы­ц­цё тых, хто выбраў служэнне Богу, ска­рыс­тай­ся запрашэннем Хрыста. Не адкладай гэтага на по­тым, а смела завітай да нашага Дому, дзе цябе ча­ка­юць і дзе дапамогуць знайсці сваю дарогу ў жы­ц­ці.

 

СТУДЭНТАТ  РЭДЭМПТАРЫСТАЎ

Монастир св. Альфонса Украіна

Львів, 79068, вул. Замарстинівська, 225

тэл. 8 (10380-0322) 231-63-57

E-mail: belaruskimanach@gmail.com

 dzima7@tut.by

Internet: www.cssr.lviv.ua
              
www.cssr.at.ua

герб

"Царкоўны менеджмент і служэнне свецкіх"

5-6 траўня 2011 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў семінар "Царкоўны менеджмент і служэнне свецкіх", арганізаваны сакратарыятам па справах супрацоўніцтва са свецкімі асобамі Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Праводзілі семінар рэдэмптарысты з Ірландыі а. Кон Кейсі і а. Шеймас Энрайт.

Удзел у дадзеным мерапрыемстве прынялі свецкія з парафій рэдэмптарыстаў, браты-рэдэмптарысты і сёстры-рэдэмптарысткі.

Лектары прадставілі багаслоўскія аспекты свецкага служэння ў Царкве, падзяліліся ірландскім досведам у гэтай сферы і прадэманстравалі напрацоўкі Дублінскай правінцыі рэдэмптарыстаў, змешчаныя у Інтэрнэце. Цікавым для ўсіх быў таксама даклад пра св. Альфонса, які ўсю сваю пастырскую працу і багаслоўскія погляды фармаваў, улічваючы патрэбы і чаканні канкрэтных людзей, сярод якіх ён жыў.

Акрамя тэарэтычнай базы, айцы арганізавалі працу ў групах, падчас якой усе ўдзельнікі семінара аналізавалі пэўныя праблемы і шукалі адказы на вызначаныя пытанні, спрабуючы сябе ў стратэгічным планаванні.

Завяршыўся семінар уручэннем сертыфікатаў удзельнікам.

Collapse )
герб

Новы протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў

28 лістапада 2010 года шляхам галасавання новым протаігуменам Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў на наступныя чатыры гады абраны а. Ігар Калеснік, CSsR.

Айцец Ігар Калеснік нарадзіўся 26 сакавіка 1976 г ў г. Цярнопалі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, 19 жніўня 1993 г. уступіў у Львоўскай правінцыі КНА. Багаслоўскую адукацыю атрымаў у Кракаве ў Папскай тэалагічнай акадэміі (Польшча) і Інсбруцкім універсітэце (Аўстрыя). У 1999 г. склаў вечныя манаскія зарокі, а ў 2000 г. прыняў святарскія свячанні, затым працаваў супрацоўнікам на парафіі св. Язафата (г. Львоў).

На працягу 2001-2006 г. вывучаў філасофію ва ўніверсітэце ў Інсбруку(Аўстрыя), дзе атрымаў ступень магістра філасофіі. Пасля завяршэння даследаванняў на працягу двух гадоў быў душпастырам для ўкраінцаў у Канадзе (Вініпег, Саскатун), дзе служыў разам з братамі Ярктонскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

У 2008 г. абраны членам управы Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі, а таксама накіраваны ігуменам супольнасці рэдэмптарыстаў ў г. Наваявараўска Львоўскай вобл. і настаяцелем мясцовага храма. На працягу гэтых гадоў прапаведаваў шматлікія місіі і рэкалекцыі ў ЗША, Італіі, Канадзе, Украіне. У 2009 г. абраны дэлегатам ХХIV Генеральнай Капітулы Кангрэгацыі ў Рыме.

Валодае нямецкай, ангельскай і польскай мовамі.
герб

Дзень Сабору святога Арханёла Міхала на Галоска

21 лістапада святкуецца дзень Сабору святога Арханёла Міхала і іншых бесцялесных сілаў. У гэты дзень свае імяніны святкуюць многія нашы субраты, у тым ліку біскупы-рэдэмптарысты Міхаіл Колтун, япарх Сакальска-Жоўкаўскі, Міхаіл Грынчышын, апостальскі экзарх для ўкраінцаў Францыі, краін Бенілюкса і Швейцарыі, Міхаіл Бздэль, біскуп-эмерыт Міхаіл Аўчароў, біскуп-эмерыт.

У манастыры св. Альфонса Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў ёсць тры імяніннікі: а. Міхаіл Хрыпа, вядомы многім з часоў падполля, а. Міхаіл Іваняк, прэфект студэнтаў-рэдэмптарыстаў і бр. Міхаіл Гасяк. Для імяніннікаў з нагоды іх свята браты арганізавалі гульню «Форт Галаска», па ўмовах якой «тры Міхаіла» павінны былі знайсці на тэрыторыі манастыра па падказках ключ да «скарбу». Паспяхова справіўшыся з задачай, імяніннікі атрымалі права разгадаць загадкі, за якія атрымалі кожны сваю частку «скарбу» - свой графічны партрэт. Пасля гэтага кожны з імяніннікаў падзяліўся прыкладам з уласнай жыцця, як ён асабіста дасведчыў заступніцтва свайго анёла-ахоўніка.

Павіншавалі імяніннікаў таксама ўладыкі Яраслаў Прырыз, CSsR, біскуп-каад'ютар Самбарска-Драгобіцкай епархіі, Багдан Дзюрах, CSsR, біскуп-памочнік Кіеўскай архіепархіі, сакратар Сіноду епіскапаў УГКЦ, і Сцяпан Мянёк, CSsR, экзарх Данецка-Харкаўскі.

Collapse )
герб

Поступ працэсу кананізацыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.

25 верасня 2010 г. завяршылася епархіяльнае даследаванне цудоўнага ацалення Мэры Элен Гейбель за заступніцтвам блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.

J. E. Brien Edwuin F. O 'Brien, архібіскуп Балтымара, стварыў камісію для епархіяльнай фазы даследавання ў маі 2009 года. Яе члены старанна папрацавалі над зборам неабходных доказаў і прыняцця поўнага пакета дакументаў.

Камісія для вывучэння факту ацаленьня разгледзела справу, выслухаўшы сведчанне Мэры Элен Гейбель, а таксама галоўнага лекара, медсястры і іншых ключавых сведкаў у справе аздараўлення М. Э. Гейбель ад рака з метастазамі ў стрававод. М. Э. Гейбель, ахвярная каталічка і парафіянка царквы Багародзіцы ў Аннапалiсе (штат Мэрыленд), была аздароўленая ад раку ў студзені 2005 года, калі хвароба распаўсюдзілася на печань, лёгкія, пазваночнік, і ўсялякае лячэнне не прыносіла вынікаў. Пухліна знікла на працягу некалькіх тыдняў пасля ўдзелу на сваёй парафіі ў навэнне да блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.

11 кастрычніка 2010 г. генеральны пастулятар Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў а. Антоніо Марацца пераслаў вынікі даследавання да Кангрэгацыі па кананізацыі святых у Ватыкане. З завяршэннем епархіяльнай фазы працэсу кананізацыі і афіцыйным зваротам а. Мараццо пра Дэкрэт зняцця пломбаў на актах, пачалася рымская фаза працэсу.

У бліжэйшым часе гэта справа будзе дэталёва ацэненая з боку Ватыкана, дзе будзе вызначана, ці ёсць падставы прызнаць кананічны цуд, неабходны для кананізацыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR .

Айцец Францыск Ксаверый Зельос, CSsR (1819-1867) быў залічаны да ліку блаславёных на плошчы Святога Пятра ў Рыме падчас юбілейнага 2000 года. Ён быў шчаслівым чалавекам і чалавекам глыбокай малітвы, яго мяккасць і адданасць прыцягвалі многіх людзей да Святым Тайнаў. Многія людзі вызнаюць яго моцным заступнікам. Яго мошчы знаходзяцца ў Нацыянальным санктуарыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR ў Новым Арлеане (штат Луізіяна).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: www.seelos.org.
герб

Дзень студэнтаў у студэнтаце рэдэмптарыстаў

Штогод, 17 лістапада адзначаецца Дзень студэнта. Па традыцыі, у гэты дзень у студэнтаце Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў, у манастыры св. Альфонса, адбываецца замена абавязкамі паміж братамі і айцамі.

Абавязкі ігумена, прэфекта, дырэктара студый, эканома, настаяцеля храма і духоўніка на працягу аднаго дня сімвалічна выконваюць браты. Айцы ў той час прыбіраюць манастыр і дзяжураць на кухні і браме.

У гэтым годзе, акрамя таго, адбылася гульня "Што? Дзе? Калі? ", у якой супраць каманды «Мудрацоў Моладзі» выступілі са сваімі пытаннямі «Мудрацы Старцы». У выніку «дасведчаная» мудрасць перамагла моладзь з лікам 10:8.

На наступны дзень усё вярнулася на свае месцы.

Collapse )
герб

Рэдэмптарыстам - 278 гадоў

9 лістапада 2010 г. споўнілася 278 гадоў з дня заснавання Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. З нагоды свята протаігумен Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі а. Васіль Іваніў разам з субратамі адслужыў у царкве св. Язафата ў Львове Святую Літургію.

Пасля яе для ўсіх прысутных у храме быў паказаны дакументальны фільм пра гісторыю рэдэмптарыстаў. Святкаванне працягнулася ў манастыры св. Альфонса, дзе з творчымі праграмамі выступілі браты-рэдэмптарысты і сёстры-рэдэмптарысткі.

Collapse )
герб

Місія на Золачаўшчыне

З 31 кастрычніка па 7 лістапада 2010 г. з блаславення ўладыкі Бенядыкта, біскупа-памочніка Львоўскай архіяпархіі УГКЦ, у в. Рамязіўцы Залочаўскага р-на Львоўскай вобл. адбылася Святая Місія, якую правялі айцы Рыгор Палыга CSsR, Віталь Назар CSsR, браты Павел Вус CSsR, Раман Боляк CSsR і сёстры Кангрэгацыі св. Язэпа Эмілія і Кацярына.

На працягу тыдня місіянеры наведалі ўсе дамы дадзенай парафіі, правялі асобныя сустрэчы: у сельскім савеце, на прадпрыемстве па вытворчасці мэблі, з настаўнікамі і вучнямі школы, дзецьмі і выхавальнікамі дзіцячага садка, з Архібратствам Маці Божай Нястомнай Дапамогі і царкоўным хорам. Незабыўнае ўражанне зрабіла на ўсіх вернікаў аднаўленне хрышчэння і шлюбных абяцанняў, падзячныя малітвы за ўраджай, малітвы на аздараўленне каля мошчаў бл. Мікалая Чарнецкага, CSsR і шмат іншых духоўных мерапрыемстваў.

Місія закончылася ў нядзелю святкаваннем храмавага свята св. Зміцера і ўрачыстым паходам з місійным крыжам. Выказваем шчырую падзяку айцу-параху Алегу Пігію за добрую арганізацыю Святой Місіі і падтрымку місіянераў на працягу цэлага тыдня.

Collapse )
герб

Хрэсны ход у Цярнопалі

24 кастырчніка на заканчэнне місіі на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Цярнопалі пасля Архірэйскай Святой Літургіі па вуліцах горада адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў уладыка Сцяпан мянёк, CSsR. Прапануем увазе відэафрагменты акцыі.
Collapse )
герб

Місія ў Цярнопалі

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Цярнопалі 16-24 кастрычніка 2010 г. перажывала асаблівую ласку - тут праходзіла місія, лозунгам якой былі словы Хрыста: «Калі прагне хто, хай прыйдзе...» (Ян. 7, 37). Усе вернікі мелі магчымасць адчуць асаблівую Божую прысутнасць у гэты час.

Місію праводзілі айцы-рэдэмптарысты: а. Васіль Апрыска, а. Міхайла Іваняк, а. Пётр Кавальчук, а. Віталь Назар, а. Уладзімір Сабат і а. Андрэй Алійнік, ім дапамагалі сёстры-рэдэмптарысткі: с. Аксана Пелех, с. Наталля Ірза і с. Наталля Карамэць.

Місіянеры наведалі школы і садкі, размешчаныя на тэрыторыі парафіі, наведвалі хворых са Св. Дарамі. Вялікім місіянерам тут быў таксама блаславёны Мікалай Чарнецкі, . Яго мошчы былі ў храме напрацягу цэлага тыдня, людзі прыязджалі з навакольных вёсак, каб за яго заступніцтвам атрымаць ласкі.

Місія скончылася архірэйскай Св. Літургіяй, якую ўзначаліў уладыка Сцяпан Мянёк, CSsR. Па заканчэнні Літургіі адбыўся паход па вуліцах парафіі з крыжом. Пасля гэтага ў двары храма ўладыка асвяціў місіянерскі крыж з надпісам «Смерць - Суд - Неба - пекла», які будзе нагадваць парафіянам пра місію і застанецца вечным місіянерам, каб указваць людзям на іх прызначэнне для вечнасці.

Collapse )